НОВЫ ФАРМАТ ДЗЁН АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ У ЕГУ “УНІВЕРСІТЭЦКІЯ ВАКАЦЫІ Ў ЕГУ” (31.10. – 6.11.2011)
6.09.2011 Архив (2011г.)

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 10-11 класаў, выпускнікоў школ, студэнтаў з Беларусі, Літвы ды іншых рэгіёнаў паўдзельнічаць у восеньскіх днях адчыненых дзвярэй “Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ”!
Удзельнікі атрымаюць магчымасць цягам тыдня* наведаць па ўласным выбары лекцыі і семінары па прадметах, якія вывучаюць студэнты бакалаўрскай школы (згодна з навучальнымі планамі бакалаўрскіх праграм), у тым ліку і штодзённыя заняткі па замежных мовах, і актыўна ў іх паўдзельнічаць.
Акрамя таго, прадугледжаная разнастайная культурная праграма, якая ўключае экскурсіі па Вільні, наведванне музеяў і выставаў.
У суботу (5 лістапада) ў навучальным корпусе ЕГУ адбудзецца выстава бакалаўрскіх праграм ЕГУ. Вы здолееце даведацца пра навучанне ва ўніверсітэце з першых вуснаў, паразмаўляўшы з кіраўніцтвам універсітэта і бакалаўрскіх праграм, са студэнтамі і выкладчыкамі.
У нядзелю (6 лістапада) абітурыенты будуць мець магчымасць напісаць рэпетыцыйнае эсэ, здаць пробны экзамен па УМТ, праверыць свае здольнасці па кампазіцыі**.
Увага! Для ўдзелу ў Днях адчыненых дзвярэй беларускія абітурыенты, якія не маюць нацыянальнай літоўскай ці шэнгенскай візы, могуць атрымаць дапамогу ўніверсітэта ў працэсе падачы дакументаў на візу ў Амбасаду Літвы па запыце ЕГУ (прайсці па-за агульнай чаргой)***. Дзеля гэтага неабходна падаць заяўку на ўдзел у Днях адчыненых дзвярэй і даслаць свае пашпартныя звесткі не пазней, чым 27 верасня. Дэдлайн падачы для тых, каму візавая падтрымка не патрэбная, – 25 кастрычніка.
Удзельнічаць можна альбо ў поўным фармаце (31.10 – 06.11.2011), альбо ў скарочаным (толькі на выхадныя). У першым выпадку віза будзе выдадзеная на перыяд 31 кастрычніка – 7 лістапада, у другім – 4-7 лістапада. Фармат удзелу трэба пазначыць падчас рэгістрацыі.
* Універсітэт таксама дапаможа з жытлом – заселіць у студэнцкі інтэрнат. Выдаткі на пражыццё ў Вільні (а таксама афармленне візы і праезд) пакрываюць удзельнікі “Універсітэцкіх вакацыяў у ЕГУ”.
** Вынікі рэпетыцыйных экзаменаў не будуць прымацца ў якасці экзаменацыйнных падчас паступлення.
*** На суправаджаючых асобаў візавая дапамога ўніверсітэта не разлічаная. Калі ласка, падавайце дакументы на візы самастойна.