25.03.2014 г.

Константин Андрусевич:

 

1) У слове "ВЫДАТНІК" ёсць прыстаўка?

 

Ответ репетитора:

1. Паводле "Школьнага марфемнага слоўніка" (А.М.Бардовіч, Л.С.Мормыш, Л.М.Шакун) у словах выдатна, выдатнік, выдатніца прыстаўка не вылучаецца.
 

Константин Андрусевич:

 

2) Ці патрэбна коска ў наступным сказе пасля слова вёсцы:

Жывучы ў вёсцы, у мяне ўзнікла жаданне маляваць прыроду.

 

Ответ репетитора:

 

2. У падобных сказах з адасобленай акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўным зваротам, коска павінна ставіцца. На нашу думку, сказ Жывучы ў вёсцы, у мяне ўзнікла жаданне маляваць прыроду пабудаваны з памылкай. Каб было лагічна і па-беларуску, гэты сказ павінен мець выгляд: Калі я жыў у вёсцы, у мяне з'явілася жаданне маляваць прыроду.
 

Константин Андрусевич:

 

3) Ці ёсць у беларускай мове гук [ў]?

 

Ответ репетитора:

 

3. У беларускай мове ёсць гук [ў]. Гэта асаблівасць фанетыкі беларускай мовы.

 

Константин Андрусевич:

4) Да якой з прапанаваных часцін мовы адносяцца выдзяленыя словы:

1. Займеннік, 2. Злучнік. 3. Прыназоўнік. 4. прыслоўе. 5. Часціца.

 

а) Няхай прыняе вам Новы год найлепшыя дары!

б) Дарога, што адкрыла цэлы свет, вяртаецца да роднага парога.

в) Уздоўж гасцінца зелянелі высокія таполі.

г) І свежы водар спакваля струменяць над палянаю, дзе пахне шчодрая зямля буханкаю духмянаю.

 

Ответ репетитора:

а) часціца;
б) займеннік у ролі злучальнага слова;
в) прыслоўе ў функцыі прыназоўніка;
г) прыслоўе ў ролі злучальнага слова.