Сегодня:

19.08.2017


До начала учебного года осталось
Месяцев
0
0
Дней
1
2
Часов
0
4

ЕГУ запрашае на Алімпіяду па беларусістыцы

Главная / Учеба за рубежом / ЕГУ запрашае на Алімпіяду па беларусістыцы

15.02.2017

З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Акадэмічны дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ)  і бакалаўрская праграма “Культурная спадчына і турызм” запрашае старшакласнікаў (вучняў 11 класаў) да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.

 

 

 

Алімпіяда па беларусістыцы будзе складацца з двух этапаў:

I. Адборачны (дыстанцыйны) этап (з 20 лютага па 2 сакавіка 2017 г.)

Мэта гэтага этапу — адабраць удзельнікаў, якія пройдуць у наступны этап. Каб прыняць удзел у першым этапе алімпіяды, трэба адправіць заяўку і адказаць на пытанні ў спецыяльнай адукацыйнай прасторы абітурыентаў ЕГУ. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю на сайце.

II. Фінальны этап

Пераможцы адборачнага этапу прымуць удзел у віктарыне з пытаннямі ад выкладчыкаў Акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ, якая адбудзецца 5 сакавіка 2017 г. а 12 гадзіне ў адукацыйным цэнтры “Прапілеі” ў Мінску (вул. Чэхава, 3).

Схему праезда можна паглядзець тут.

Па выніках адказаў будуць выяўлены 3 пераможцы, якія паедуць ў Вільню ў пачатку траўня 2017 г.

Універсітэт аплочвае:

  • візавую падтрымку;
  • пражыванне ў гатэлі ў Вільні (2 дні);
  • транспартныя выдаткі ў разліку да 30 еўра на асобу.

Астатнія ўдзельнікі атрымаюць суцяшальныя прызы ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Дэпартамента гісторыі ЕГУ.

Акрамя таго, Алімпіяда па беларусістыцы з’яўляецца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафону ЕГУ.

Пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:

  • Першае месца – 0.3 бала
  • Другое месца – 0.2 бала
  • Трэцяе месца – 0.1 бала

Універсітэт ладзіць кансультацыі абітурыентаў бакалаўрскіх праграм ды ўдзельнікаў Алімпіяды па беларусістыцы:

  • па адрасе: recruitment @ ehu.lt
  • праз Skype: QuestionEHU

 

 

 

 

 

Нет комментариев. Будьте первым.

Комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи.
Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь

Мы в социальных сетях:

Яндекс.Метрика

Все права на материалы, размещенные на портале KudaPostupat.by, принадлежат источникам, ссылкой на которые сопровождается публикация материала. Цитирование материалов, права на которые принадлежат третьим лицам, производится на портале исключительно в рамках, установленных Законом РБ "Об авторском праве и смежных правах" на условиях, установленных правообладателями.

Авторские права на материалы KudaPostupat.by без специальной гиперссылки со ссылкой «Источник» принадлежит ИП Бовтрукевич И.М. Копирование, цитирование и последующее распространение таких материалов допускается без каких-либо ограничений, однако с обязательной активной гиперссылкой на KudaPostupat.by.

Информация, опубликованная на портале с разрешения других правообладателей (в соответствии с размещенными в материалах ссылками), может быть использована только с письменного согласия соответствующих правообладателей, если иное не установлено самим правообладателем.

Информация www.interfax.by размещается порталом KudaPostupat.by на договорных условиях. Данная информация является интеллектуальной собственностью информационного агентства "Интерфакс-Запад" (Беларусь) и защищена белорусским и законодательством об авторском праве. Любое копирование, перепечатка или последующее распространение информации, в том числе с использованием компьютерных средств, без письменного разрешения строго запрещено. За нарушение данного правила наступает ответственность, предусмотренная соответствующим законодательством.